Родная мова, цудоўная мова

Аб пашырэнні магчымасцi атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі.

Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

У 2020/2021 навучальным годзе ў дзяржаунай установе адукацыі “Яслi-сад № 8 г.Полацка” будзе дзейнічаць 5 групп з рускай мовай навучання і выхавання. Пажаданняў бацькоў аб арганiзацыi працэсу адукацыi на беларускай мове не зафiксавана. Незалежна ад рускай мовы навучання, пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх групах праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове. Вядзецца работа па развіцці беларускай мовы, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі. Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі.

свернуть