Для педагогаў
Канспект занятку ў старэйшай групе
Праграмны змест:
-праз гульнёвую дзейнасць пазнаёміць з беларускім народным адзеннем і далучыць да нацыянальнай культуры.
Матэрыял: ільняныя сурвэткі, беларускае адзенне, вырабы беларускіх умельцаў
Выхавацель:
Нас сёння ў госці запрашаюць Ясь і Яніна, з якімі ўчора вы пазнаёміліся.
Паглядзіце ў наш куток.
Хата тут прыбрана:
памыта падлога,
Абрусам куфэрак засланы.
Вось дзяўчынка – беларусачка,
Твар румяны, белая хустачка.
А вось хлопчык – беларус
У яго валасы светларусыя.
Вельмі дужыя, ганарыстыя,
Мары ў іх чыстыя.
Выхавацель:
Ясь і Яніна хочуць вам паказаць сваё адзенне. Паглядзіце,калі ласка.
У што апранута Яніна?
- Фартух, кашулю вышывала,
Кветачкамі аздабляла.
Паглядзіце якая ў яе цудоўная спадніца, на ёй беларускі ўзор. Спаднічку, фартушок, кашулю дачушцы вышыла матуля.
- Якое адзенне ў Яна?
- Над мужыцкаю сарочкай не адну сядзела ночку.
- Якога яна колеру?Які ўзор на адзенні?
Бачыце, сарочкі, фатух - белага колеру. А арнамент - чырвонага і чорнага колеру. Чырвонага колеру павінна быць больш, таму што ён азначае жыццё, радасць, весялосць. У старадаўнія часы людзі верылі, што чырвоны колер нібыта засцерагае ад злых духаў і надае моц і дужасць рукам у працы. А чорны – гэта колер гора і смутку.
Што сёння новае вы бачыце ў нашым пакоі?
Мае любыя дзеці, я прынесла вам чароўны куфэрак. Раней людзі на ім спалі, а яшчэ калісьці менавіта ў такіх куфэрках людзі захоўвалі скарбы. Толькі гэта не залатыя вырабы, а ў ім знаходзяцца каштоўныя ўпрыгожванні.
Давайце хорам скажам:
1-2-3 куфэрак адчыніся! І што ж мы тут бачым?
(розныя сурвэткі, саматканыя дываны, спаднічку, фартушок, кашулю; сарочку для хлапчука. Давайце бліжэй разгледзім узор.
А зараз мы з вамі прымерым гэта адзенне на хлопчыка і дзяўчынку.
Выхавацель:
Жылі ў в. Палойнікі Міронавы, Яніна Рабертаўна і Аляксандр Васільевіч. Народныя ўмельцы. Аляксандр Васільевіч — валеншчык, знакаміты на ўсю акругу. Любую мужчынскую сялянскую працу ён умеў рабіць: кошык спляце, воз змайструе і дудачку выража (ёсць у музеі яго вырабы). У пару яму і Яніна Рабертаўна: не было такой жаночай работы, якую б яна не ўмела рабіць — і прала, і ткала, і вязала.
Помняць людзі і валенкі Чугунова Пятра Пракопавіча.
Глядзіце, якія цудоўныя рушнікі таксама знаходзяцца ў нашым куфэрку.
Пабялеюць рушнікі
На травіцы ля ракі.
Выйшлі з іх рушнікі
Рушнікі – веселячкі.
Хто іх мову разумее,
Па нітачках чытаць умее –
Пра жыццё людзей раскажуць,
На малюнку ўсё пакажуць.
-Раней людзі на рэчцы іх мылі, пранікам, каб яны пабялелі.
У нашым музеі ёсць калекцыя ручнікоў, якія выраблены мясцовымі жанчынамі яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя. Знаўцы этнаграфіі «прачыталі» ўзоры маскалёў на двух ручніках. На адным убачылі грэцкі ўзор на карунках. А вось падораны ручнік выхавальнікам Шабанавай Наталляй Васільеўнай (праца яе бабулі) здзіўляе высокім майстэрствам ткачыхі. Бабуля Наталлі родам з в.Цяпіна (радзіма Васіля Цяпінскага).
- Па рушніках можна было чытаць, які настрой быў у майстрыцы, калі яна вышывала яго. Давайце і мы з вамі паспрабуем яго распазнаць. Хто хоча распазнаць? (адказы дзяцей).
- А зараз мы з вамі крышачку пагуляем і пазнаёмімся з бел. гульнёй.
Гульня” Хустачка”
Дзеці бяруцца за рукі і ствараюць круг,у сярэдзіне “гаспадар”. Усе ідуць і прыгаворваюць:
Гаспадыня, гаспадыня,
Кідай свой кужаль,
Вясна прыйшла,
Заві нас у госці. / “гаспадыня” падкідвае хустачку ўверх, хлопчыкі імкнуцца злавіць яе.
Ну вось мы адпачнулі, а зараз я прапаную размаляваць свой рушнік, паказаўшы ў ім свой настрой(дзеці ідуць у групу маляваць)